Паважаныя пасажыры!
У сувязі з правядзеннем восеньскага рэгіянальнага кірмашу 08.10.2022 г. у перыяд з 09:00 да 17:00 будзе перакрыты рух па вул. Гагарына, на падставе гэтага рух транспартных сродкаў па маршрутах № 2 "Бажора - Пажарная частка", № 4 "Савецкая - Касьё", № 203Э "Жодзіна - с/т Будаўнік" і № 204Э "Жодзіна - Расінка-1" будзе арганізавана наступным чынам:
- маршрут № 2 "Бажора - Пажарная частка" пасля праходжання прыпыначнага пункта "50 гадоў Кастрычніка" аўтобус будзе ажыццяўляць прыпынак на п.п. «Гандлёва-забаўляльны цэнтр» – «Ф. Скарыны» - «пр-т Леніна» - «Сухагародская» - далей па маршруце ў прамым кірунку. У зваротным напрамку: вул. Сухаградская, вул. Ракасоўскага, пр-т Леніна, вул. 50 гадоў Кастрычніка (з праходжаннем п.п. "Гімназія-1", "Ракосаўскага", "Банк") і далей па маршруце.
- маршрут № 4 "Савецкая - Касье" пасля праходжання прыпыначнага пункта "50 гадоў Кастрычніка" аўтобус будзе ажыццяўляць прыпынак на п.п. «Гандлёва-забаўляльны цэнтр» - «Ф. Скарыны» - «пр-т Леніна» - далей па маршруце ў прамым напрамку. У зваротным напрамку па вул. Ракасоўскага, пр-це Леніна, вул. 50 гадоў Кастрычніка (з праходжаннем п.п. «Ракасоўскага», «Банк») далей па маршруце.
- прыгарадныя маршруты № 203Э «Жодзіна – с/т Будаўнік» і № 204Э «Жодзіна – Расінка-1» па пр-це Леніна, вул. Ракасоўскага (з выключэннем п.п. "Школа 5", "Банк" і далей па маршруце - у прамым напрамку і па вул. Ракасоўскага, пр-це Леніна (з выключэннем п.п. "Школа № 5") - у зваротным напрамку.