Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін. Гэта прадугледжана ўказам №176 ад 29 красавіка 2011 года "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў" (у рэдакцыі ад 6 ліпеня 2020 года).
Для таго, каб купіць квіток са зніжкай, трэба прад'явіць арыгінал пенсіённага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе падчас паездкі.